Перайсці да зместу

Марыя Іспанская

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Іспанская
Нараджэнне 21 чэрвеня 1528
Смерць 26 лютага 1603(1603-02-26)[1][2][…] (74 гады)
Monasterio de las Descalzas Reales
Род Габсбургі
Бацька Карл V Габсбург[3]
Маці Ізабела Партугальская[3]
Муж Максіміліян II Габсбург[3][4]
Дзеці Ганна Аўстрыйская[3], Рудольф II Габсбург[3], Эрнст Габсбург, Лізавета Аўстрыйская[d][3], Маціяс Габсбург, Максіміліян III Габсбург[5], Альбрэхт VII Аўстрыйскі, Венцэль Аўстрыйскі[d], Archduchess Margaretha of Austria[d], Фердынанд Габсбург[d][5], Фрыдрых Габсбург[d][5], Марыя Габсбург[d][5], Карл Габсбург[d][5], Элеанора Габсбург[d][5] і Марыя Габсбург[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт інфанты Марыі Іспанскай працы Антоніса Мора

Марыя Іспанская (ісп.: María de Austria y Avis; 21 чэрвеня 1528, Мадрыд — 26 лютага 1603, Віла Монтэ) — іспанская інфанта, жонка імператара Максіміліяна II.

Старэйшая дачка імператара Карла V і Ізабелы Партугальскай. У 1548 годзе выйшла замуж за свайго кузена Максіміліяна. Па просьбе бацькі Марыя са сваім мужам былі рэгентамі ў Іспаніі ў яго адсутнасць.

У 1552 годзе яны вярнуліся ў Вену. У Марыі і Максіміліяна было 16 дзяцей.

Імператар Максіміліян II з сям’ёй. Партрэт працы Джузэпэ Арчымбольда, каля 1553

Яна аказвала на сваіх сыноў, будучых імператараў Рудольфа і Маціяса, вялікі ўплыў. Марыя была дбайнай каталічкай і часта была нязгодна са сваім больш талерантным мужам. Пасля смерці мужа ў 1576 годзе яна вярнулася ў Іспанію ў 1582 г. Пасля вяртання яна сказала, што вельмі шчаслівая жыць у краіне, свабоднай ад ератыкоў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Maria von Habsburg, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria von Spanien // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 19.
  3. а б в г д е Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage